КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН"

У гэтым годзе надвор’е дазволіла "бела-сінім" раней перабрацца на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" — тут адбудзецца ўжо паядынак 3-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне з "Нёманам".
Прынцыповыя супернікі пазмагаюцца ў суботу, 5 красавіка. Стартавы свісток прагучыць у 19.45.
Квіткі на найважнейшую гульню коштам 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў) паступілі ў продаж! Набывайце:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у клубным фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў поля (фанаты) — С23, для прыхільнікаў гарадзенцаў выдзелены B12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.