КВАРТЭТ НАШЫХ ДЗЯЎЧАТ ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны ў наступным месяцы працягне выступленні ў дывізіёне В Лігі нацый-2025: 4 красавіка на выездзе сустрэнецца з суперніцамі з Фінляндыі, 8-га правядзе намінальна дамашні паядынак з сербкамі.
Для падрыхтоўкі да матчаў выкліканы 23 футбалісткі, у тым ліку квартэт — з "Дынама"-БДУФК. Гэта абаронцы Зарына КАПУСЦІНА, Вольга КАПЫША, Дар’я МАНЮКОВА, хаўбек Аліна ХАРАШЧАК.
Пасля двух тураў табліцу групы 3 ўзначальваюць сербкі — 4 ачкі. Па 3 ў актыве фінак і венгерак, 1 — у беларусак.