КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ — З ДУБЛЕМ У ВАРОТЫ ТУРАК

Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, дасягнула максімальнага выніку ў сакавіцкіх выязных спарынгах. Спачатку адолела равеснікаў з Паўночнай Македоніі (3:1), а потым узяла верх над яшчэ больш сур’ёзным апанентам — туркамі.
Адным з галоўных героеў паядынку на стадыёне "Пендыкспор" у Стамбуле аказаўся паўабаронца мінскага "Дынама" Кірыл ЦАПЯНКОЎ, у актыве якога, такім чынам, тры галы ў двух кантрольных матчах.
Апроч таго, унёсак у сённяшні поспех зрабіў і брамнік "бела-сініх" Іван ШЫМАКОВІЧ.
25.3. ТУРЦЫЯ U21 — БЕЛАРУСЬ U21 — 2:3 (ШЫМАКОВІЧ правёў на полі ўсе 90 хвілін, ЦАПЯНКОЎ выйшаў на замену на 46-й, забіў на 73-й и пераможны на 87-й)
Фота: прэс-служба АБФФ