КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ АДЗНАЧЫЎСЯ ГОЛАМ ЗА ЗБОРНУЮ U21

Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правяла першы з двух сакавіцкіх кантрольных супрацьстаянняў. І пераканаўча ўзяла верх над равеснікамі з Паўночнай Македоніі — 3:1.
У матчы прыняў удзел адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама" — паўабаронца Кірыл ЦАПЯНКОЎ быў заменены ў перапынку, але зноў з’явіўся на полі на 66-й хвіліне, а на 69-й зрабіў лік 3:0.
Наступны спарынг чакае беларусаў у аўторак, 25-га, — з супернікамі з Турцыі.
Фота: прэс-служба АБФФ