"КАМАНДА АБНАЎЛЯЕЦЦА — ТРАДЫЦЫІ ЗАСТАЮЦЦА"

У чацвер, 6 сакавіка, "Дынама"-БДУФК заваяваў ужо 14-ы (!) нацыянальны трафей у сваёй пяцігадовай гісторыі.
Перамога ў паядынку за Суперкубак краіны-2025 была здабыта дзякуючы адзінаму голу — за аўтарствам Ганны Піліпенкі на 79-й хвіліне.
Прадстаўляем увазе заўзятараў відэа, якое зафіксавала самыя эмацыйныя імгненні пасля фінальнага свістка.
Прыемнага прагляду!