"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 16 САКАВІКА Ў 15.00

У нядзелю ў сваім чэмпіянаце краіны-2025 стартуе наша жаночая каманда, якая, нагадаем, нядаўна стала чатырохразовым уладальнікам нацыянальнага Суперкубка.
"Дынама"-БДУФК належыць на выездзе экзаменаваць "Гомель". Паядынак пройдзе ў Добрушы, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Вайкова, 26), і пачнецца ў 15.00.
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Алегам Гурчанкам, асістэнты — Аліна Адзінцова (абодва — Магілёў) і Крысціна Кузьменка (Мазыр). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Сазановіч (Гомель). Інспектар матчу — Барыс Кавалеўскі (Магілёў).
У жывым эфіры за развіццём падзей дазволіць сачыць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.