ФАРД ІБРАГІМ — ФУТБАЛІСТ "ДЫНАМА-МІНСК"

Абойму "бела-сініх" папоўніў ганскі абаронца Фард ІБРАГІМ.
Наш навабранец нарадзіўся 7 студзеня 2000 года ў Акры. Выхаванец мясцовай "Action Football Academy" (першы трэнер Бісмарк Эджэйці Эджэй). На прафесійным узроўні дэбютаваў за "Інтэр Элайс" 26 лютага 2017-га ў дамашняй чэмпіянатнай сустрэчы з "Эбусуа Дуэрфс". З восені-2018 па лета-2019 выступаў на правах арэнды за дацкі "Вайле" U19.
У сакавіку 2022-га перабраўся ў Беларусь — падпісаў кантракт з прысталічнай "Іслаччу". Першы матч правёў 22 чэрвеня — у межах 1/16 фіналу Кубку краіны-2022/23 на выездзе супраць "Крумкачоў".
Усяго за тры сезоны выходзіў на поле ў форме галоўнай каманды "волкаў" у 61 афіцыйным паядынку, забіў два мячы, аддаў пяць галявых перадач (элітны дывізіён — 54/2+5, Кубак — 5, Ліга канферэнцый — 2).
Ібрагім, ласкава вітаем у мінскім "Дынама"! Добрай гульні і максімальных вынікаў!