"ДЫНАМА-МІНСК" — "СМАРГОНЬ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Зусім няшмат часу засталося да старту "бела-сініх" у найвышэйшай лізе-2025 — у 17.00 на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А пачнецца паядынак са "Смаргонню".
Традыцыйна прапануем перад паходам на футбол азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі. Унутры — постэр Аляксея Гаўрыловіча, прадстаўленне суперніка, склады каманд, шмат іншай цікавай і карыснай інфармацыі, а таксама класных фотаздымкаў.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў паміж таймамі супрацьстаяння.