"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Крыху больш за дзве гадзіны да пачатку заключнага паядынку 1/8 фіналу Кубка Беларусі-2024/25. Нашы хлопцы пазмагаюцца з "Нёманам" на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 14.00.
Прапануем заўзятарам скаратаць гэты час за вывучэннем першай у годзе афіцыйнай матчавай праграмкі "бела-сініх". На 16 старонках — інтэрв’ю Рамана Бегунова, заяўкі каманд, прадстаўленне суперніка і шмат іншай карыснай інфармацыі.
Нагадваем, што набыццё праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку супрацьстаяння.