"ДЫНАМА-МІНСК" — "МАЛАДЗЕЧНА-2018": ГАЛЫ МАТЧУ

У суботу, 8 сакавіка, наша галоўная каманда правяла шосты ў гэтым годзе кантрольны паядынак. І святкавала чацвёртую перамогу — зноў над "Маладзечнам-2018" (2:0), якое вярнулася ў элітны дывізіён пасля доўгага перапынку.
Прапануем заўзятарам яшчэ раз убачыць камбінацыі, якія завяршыліся трапнымі стрэламі Яўгена Шаўчэнкі і Івана Бахара.
Прыемнага прагляду!