"ДЫНАМА-МІНСК"-2 ЗГУЛЯЕ З "НАФТАНАМ"

У пятніцу, 7 сакавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А адбудзецца чарговы кантрольны паядынак.
Рэзервісты "бела-сініх", якія працягваюць падрыхтоўку да сезона-2025, правераць свае сілы на фоне суперніка з найвышэйшай лігі — наваполацкага "Нафтана".
Стартавы свісток прагучыць у 14.00. Уваход вольны.