"ДЫНАМА"-БДУФК — "НАФТАН": 27 САКАВІКА Ў 17.00

Наша жаночая каманда рыхтуецца адкрыць праграму дамашніх паядынкаў у межах чэмпіянату краіны-2025. У 3-м туры "Дынама"-БДУФК на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) праэкзаменуе дебютанта спаборніцтваў — наваполацкі "Нафтан".
Гульня пройдзе ў чацвер, 27 сакавіка, і пачнецца ў 17.00. Уваход вольны.
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Валянцінай Сакаловіч з Жодзіна, асістэнтамі якой стануць Аліна Слуцкая з Маркава і Крысціна Вайніловіч з Гродна. Чацвёрты суддзя — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал WF Belarus.