"ДЫНАМА"-БДУФК БУДЗЕ ГАСПАДАРОМ У СТАРТАВЫМ ТУРЫ Д2

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіла хадайніцтва ФК "Дынама-Мінск" адносна замены месц правядзення шэрагу матчаў (ракіроўкі па турах) чэмпіянату краіны-2025 у першай лізе.
Гэта звязана з плануемым на перыяд з чэрвеня па жнівень перасціланнем штучнага пакрыцця на галоўным полі стадыёна "Дынама-Юні".
Такім чынам, "Дынама"-БДУФК будзе гаспадаром у трох турах, у якіх, згодна з лёсаваннем календара, першапачаткова з’яўлялася госцем:
1-ы тур 29 сакавіка ДЫНАМА-БДУФК — Юні Ікс Лабс (Мінск)
3-і тур 11-13 красавіка ДЫНАМА-БДУФК — Баранавічы
17-ы тур 25-27 ліпеня ДЫНАМА-БДУФК — Асіповічы