ДУШАН БАКІЧ — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

Пасля гадавога перапынку абойму "бела-сініх" папоўніў чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ.
Нарадзіўся 23 лютага 1999-га ў Падгорыцы. Выхаванец акадэміі ФК "Будучнаст" (першы трэнер Васка Дулавіч), за галоўную каманду якога дэбютаваў 28 лютага 2018-га ў дамашнім супрацьстаянні з "Цітаградам". Гуляў там цягам пары гадоў (45 матчаў, 3 галы), стаў уладальнікам Кубка краіны-2018/19.
Напачатку 2020-га пераехаў у Беларусь — у сталічны "Энергетык"-БДУ, дзе прадэманстараваў добрую статыстыку: 11 забітых мячоў і 5 асістэнцкіх балаў у 26 паядынках.
У студзені 2021-га падпісаў кантракт з мінскім "Дынама". Першую сустрэчу за асноўны склад правёў 23 чэрвеня — гасцявую кубкавую з "Лідай". З ліпеня па лістапад уключна на правах арэнды абараняў колеры эстонскага "Легіёна" (14, 4+4).
Потым два сезоны з’яўляўся адным з лідараў нашай дружыны. Асабліва паспяховым атрымаўся 2023-і, калі тэхнічны балканскі нападнік сфармаваў ударны дуэт з Уладзіславам Марозавым — і ў выніку разам з партнёрамі ўзняў над галавой чэмпіёнскі трафей. Плюс абнавіў клубны рэкорд для легіянераў па колькасці ачкоў карыснасці за год — 18 (9+9), абыйшоўшы свайго суайчынніка Фатаса Бечырая.
Усяго на дынамаўскім этапе кар’еры запісаў у актыў 64 афіцыйныя сустрэчы (24+16), быў уключаны ў сімвалічную зборную "А" беларускай найвышэйшай лігі-2023.
У студзені 2024-га перабраўся ў кіпрскую "Амонію" (15, 0+1), адкуль летам адправіўся ў арэнду ў "Карміяцісу" (8, 3+0) з таго ж дівізіёна.
Мае ў прафайле 9 матчаў за нацыянальную зборную Чарнагорыі.
Душан, з вяртаннем у "бела-сінюю" сям’ю! Няхай усе задачы — камандныя і індывідуальныя — акажуцца вырашанымі на сто адсоткаў!