ДАПАМОЖАМ 7-ГАДОВАЙ КАЦЕНЬЦЫ ЗАХАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ!

На нядзельным чэмпіянатным паядынку "бела-сініх" са "Смаргонню" на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А працягнецца дабрачынны збор у падтрымку Екацярыны ВІНАГРАДАВАЙ.
7-гадовая дзяўчынка жыве з жахлівым дыягназам "Спінальная мышачная атрафія II тыпу" — і адчайна верыць у выздараўленне, якое рэальна толькі пра набыцці вельмі дарагога прэпарату Zolgensma.
Час гуляе супраць дзіцяці — велізарныя сродкі патрабуюцца ўжо зусім хутка, і толькі дапамога неабыякавых людзей можа здзейсніць сапраўднае цуда.
На тэрыторыі арэны будзе арганізаваны кірмаш з удзелам беларускіх майстроў-умельцаў — грошы ад продажу тавараў ручной працы паступяць на рахунак для Каценькі.
Плюс адбудзецца маментальная латарэя з адмысловымі квіткамі коштам 5, 10 і 20 рублёў. Галоўны прыз — арыгінальны мяч Лігі канферэнцый-2024/25.
З іншымі спосабамі наблізіць рашэнне найсур’ёзнай задачы азнаёмцеся па спасылцы.