ЧАТЫРОХРАЗОВЫЯ ЎЛАДАЛЬНІЦЫ ЖАНОЧАГА СУПЕРКУБКА БЕЛАРУСІ!

Жаночы Суперкубак Беларусі-2025
ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — МІНСК — 1:0 (0:0)
МІНСК. 6 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 275 гледачоў.
СУДДЗІ: М.Шыян, Я.Клімовіч (абодва — Дзяржынск), П.Мазура (Маладзечна).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Капусціна, Манюкова, Гаршкова, Капыша, Ціхамірава (Пуцыковіч, 46; Калюта, 93+), Чарлёнак, Піліпенка (к), Арцішэўская (Каліноўская, 74), Сіняўская, Харашчак.
Запасныя: Залётава, Вашчук, Тарадуда, Вацура.
МІНСК: Алёшына, Асаула, Кіянка, Пратасюк, Хотырава, Валюк, Смірнова, Дзямідава (Гірас, 87), Пашкоўская (Кубічная, 84), Нацяткова (Мірашнічэнка, 46; Іскарова, 66), Зубко (к).
Запасныя: Брылёва, Вяржбіцкая, Есьман, Астрэйка, Узун.
ГОЛ: 1:0 — Піліпенка (79, пас — Сіняўская).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Чарлёнак (32).
Нагадаем, што падначаленыя Юрыя Малеева раней заваёўвалі гэты трафей у 2021, 2022 и 2023 гадах.