"БЕЛА-СІНІЯ" — У ЧЭРВЕНЬСКАЙ ШКОЛЕ №4

Пасля пятнічнага занятку на базе ў Стайках прадстаўнікі нашай галоўнай каманды з’ездзілі ў суседні райцэнтр — Чэрвень. Візіт адбыўся ў межах праекта "Футбол у кожным сэрцы", які цягам доўгага часу карпатліва развівае Заслужаны трэнер Республікі Беларусь Анатоль Усенка.
Спачатку настаўнік Вадзім СКРЫПЧАНКА, а таксама нападнікі Душан БАКІЧ і Іван БАХАР разам з Анатолем Іванавічам наведалі мясцовы краязнаўчы музей, дзе пакінулі мяч з аўтографамі членаў актуальнай абоймы "бела-сініх". Потым жа адправіліся ў сярэднюю школу №4 Чэрвеня — на сустрэчу з навучэнцамі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. Госці адказалі на мноства пытанняў аб гульні нумар адзін і не толькі плюс уручылі сваім новым сябрам памятные падарункі.