АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — У "СЛУЦКУ-2024" ДА СКАНЧЭННЯ СЕЗОНА

Паўабаронца "бела-сініх" Арцём САКАЛОЎСКІ да 10 снежня будзе выступаць на правах арэнды за "Слуцк-2024".
Выхаванец нашай Акадэміі правёў за асноўны склад восем паядынкаў, забіў два мячы. У форме "Дынама-Мінск"-2 выходзіў на поле 20 разоў (чатыры трапных стрэлы + одна выніковая перадача). Мае ў актыве восем гульняў і два галы ў Юнацкай лізе УЕФА.
Дарэчы, таленавітага футбаліста на днях упершыню выклікалі ў моладзевую зборную Беларусі — на сакавіцкія кантрольныя матчы з равеснікамі з Паўночнай Македоніі і Турцыі.