АРЦЁМ БЕЛАВУС ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПЛЕННІ Ў "ХВАЛІ"

Абаронца рэзервовай каманды "бела-сініх" Арцём БЕЛАВУС да сканчэння сезона-2025 аддадзены ў арэнду ў першалігавую пінскую "Хвалю".
Там жа і ў аналагічным статусе малады футбаліст выступаў у другой палове мінулага года (9 матчаў). А да таго запісаў на асабісты рахунак адну сустрэчу ў форме "Дынама-Мінск"-2.