АНДРЭЙ РЫЛАЧ ПЕРАЙШОЎ У БРЭСЦКАЕ "ДЫНАМА"

Паўабаронца Андрэй РЫЛАЧ працягне кар’еру ў брэсцкім "Дынама".
Ураджэнец сталіцы далучыўся да нашага клуба ў снежні 2022 года — і ў наступным сезоне правёў за асноўны склад 26 матчаў, аддаў пяць выніковых перадач (элітны дывізіён — 22/0+5, Кубак — 2, Ліга канферэнцый — 2). Разам з "бела-сінімі" заваяваў чэмпіёнскі тытул.
У 2024-м выступаў на правах арэнды за "Гомель" (28 паядынкаў, 1 гол + 4 асістэнцкіх балы).
Зычым Андрэю поспехаў на новым працоўным месцы!