АЛЯКСАНДРУ ХРАПКОЎСКАМУ — 50!

У сераду, 12 сакавіка, дзень нараджэння святкуе Аляксандр ХРАПКОЎСКІ — экс-футбалісту "бела-сініх" спаўняецца 50 гадоў.
Ураджэнец Мінска з’яўляўся значнай фігурай у абарончых пабудовах нашай галоўнай каманды на стыку вякоў. Правёў тут пяць з паловай сезонаў: 148 афіцыйных матчаў, 17 галоў. У складзе "Дынама" — чэмпіён Беларусі-1997, двойчы ўключаны ў спіс 22 найлепшых гульцоў найвышэйшай лігі (2000, 2001).
З 2010-га — на трэнерскай працы. З ліпеня 2023-га стаіць на чале "Маладзечна-2018", якое па выніках мінулага года вывеў у айчынны элітны дывізіён.
Сардэчна віншуем Аляксандра Валер’евіча з юбілеем, зычым здароўя, шчасця, дабрабыту, рэалізацыі ўсіх планаў і задумак!