АБАНЕМЕНТЫ Ў ПРОДАЖЫ ДА 31 САКАВІКА

Да сканчэння рэалізацыі абанементаў на дамашнія паядынкі "бела-сініх" у сезоне-2025 застаецца ўсяго тры дні.
Паспейце па 31 сакавіка ўключна абзавесціся запаветнымі праходкамі, якія даюць пастаяннае месца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", а таксама дазваляюць значна эканоміць у параўнанні з пакупкай квіткоў на асобныя матчы!
Продаж абанементаў ажыццяўляецца ў клубным фан-шопе на НАС "Дынама" па вул. Кірава, 8/6:
з пятніцы па панядзелак — з 10.00 да 20.00 (перапынак — 15.00-16.00).