ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "МАЛАДЗЕЧНАМ-2018"

На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" завершаны паядынак 9-га тура чэмпіянату краіны-2025 у топ-дывізіёне. Гаспадары поля на чале з Вадзімам Скрыпчанкам адолелі супернікаў з "Маладзечна-2018" — 3:2.
Пасля фінальнага свістка адбылася трыдыцыйная цырымонія ўзнагароджання мясным боксам ад Hopper найлепшага гульца матчу ў складзе "бела-сініх".
Прыемны прыз атрымаў паўбаронца Яўген МАЛАШЭВІЧ, які адкрыў лік на 3-й хвіліне.