ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ WU19

Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, згуляе кантрольныя паядынкі з клубамі жаночага чэмпіянату Беларусі: у пятніцу, 30 мая, у Магілёве з "Дняпром", у нядзелю, 1 чэрвеня, у сталіцы з "Дынама-Брэст".
Выйсці на поле ў гэтых спарынгах могуць дзве прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК — абаронца Ангяліна ВАШЧУК і хаўбек Вераніка КАЛЮТА.
Камандзе Сяргея Русецкага належыць удзельнічаць у кваліфікацыі EURO’2026 WU19.