"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 13 МАЯ Ў 16.00

У заключным веснавым месяцы наша жаночая каманда жыве ва ўмовах жорсткага гульнявога графіку. І ужо праз некалькі дзён пасля паспяховага дамашняга супрацьстаяння з "Зоркай"-БДУ (1:0) у звычным статусе таблічнага лідара адправіцца ў госці на свайго галоўнага пакуль пераследніка "Віцебска".
Гэта сустрэча 10-га тура чэмпіянату краіны-2025 адбудзецца ў аўторак, 13 мая, у паўночным абластным цэнтры. Стартавы свісток на "сінтэтыцы" мясцовага ЦСК (пр-т Люднікава, 12) прагучыць у 16.00.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Алена Іллюшына, памочнікі — Ілля Ржауцкі і Аліна Адзінцова (усе — Магілёў). Чацвёрты — Віктар Абраменкаў (Віцебск). Інспектар матчу — Вячаслаў Калачынскі (Магілёў).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.