Наступны матч Слуцк-2024 14 чэрвеня (д) (20:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЕЛЬМІ ЦЯЖКАЯ ПЕРАМОГА Ў ГОМЕЛІ

25.05.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 10-га тура

ГОМЕЛЬ — ДЫНАМА-МІНСК — 0:1
ГОМЕЛЬ. 25 мая. Стадыён "Цэнтральны". Пачатак у 19.45. 4500 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), Ю.Хомчанка (Віцебск), С.Ніканенка (Заслаўе).
ГОМЕЛЬ: Нячаеў, Марцінкевіч (Шамрук, 62), Барсукоў, Барадзін, Алексіевіч (Нета, 81), Заяц, Яцкевіч, Алію (Траякоў, 86), Чагавец (к), Чабуракаў, Кукушкін.
Запасныя: Кляшчук,  Мацвейчык, Давыскіба, Патапенка, Драздоў, Эльхаджы, Савіцкі.
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Калачоў, Бегуноў (к), Калінін, Грачыха (Варданян, 71), Мякіш, Шаўчэнка, Цапянкоў (Педра Ігар, 54), Бакіч (Джыме, 86), Малашэвіч (Гаўрыловіч, 86).
Запасныя: Макаўчык, Апяцёнак, Вакуліч, Ібрагім, Жачко, Бахар.
ГОЛ: 0:1 — Бакіч (78).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калачоў (15), Алію (77), Бегуноў (89), Калінін (94+), Шымаковіч (95+).