ВАДЗІМ ПІГАС — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 8-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 8-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У ганаровай адзінадцатцы ёсць і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе страціла ачкі ў супрацьстаянні з "Іслаччу" — 2:2.
Адзначаным аказаўся абаронца Вадзім ПІГАС — адкрыў лік на 2-й хвіліне ювелірным па выкананні стрэлам ад мяжы штрафной пляцоўкі.