У ЗБОРНАЙ 7-ГА ТУРА — АДЗІН ГУЛЕЦ "ДЫНАМА-МІНСК"

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 7-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У ганаровую адзінаццадку трапіў прадстаўнік "бела-сініх", якія ў родных сценах адолелі "Віцебск" — 2:1.
Адзначаным аказаўся Кірыл ЦАПЯНКОЎ. Ураджэнец Шклова зрабіў лік нічыйным на 58-й хвіліне, а на 84-й асіставаў Карэну Варданяну.
Для 20-гадовага хаўбека гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 6-га).