У ЮНАЦКАЙ ЛІЗЕ УЕФА – ТРЭЦІ ГОД ЗАПАР!

Сёння была падведзена рыса пад гульнявой праграмай у барацьбе за месцы з 1-га па 6-е ў старэйшай узроставай групе юнацкага чэмпіянату краіны-2024/25.
Паядынак, які павінен быў вырашыць галоўную інтрыгу, адбыўся на комплексе палёў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола". Там "бела-сінім", каб ні ад нікога не залежыць, патрабавалася ўзяць верх над гаспадарамі.
З задачай атрымалася бліскуча справіцца! Сардэчна віншуем хлопцаў, а таксама трэнерскі штаб – Вячаслава Яраслаўскага з Паўлам Рыбаком.
29.5. АКАДЭМІЯ АБФФ U18 (МІНСК) — ДЫНАМА-МІНСК U18 — 0:1
ДЫНАМА-МІНСК: Радкевіч, Нізоўцаў, Русакоў, Жачко, Радзькоў (Грабцэвіч, 25), Луцковіч (Васкабойнікаў, 46; Самуйлік, 83), Казлоў (к), Серада, Кібак, Заблоцкі (Бейня, 70), Аляксандраў (Анціпаў, 54).
ГОЛ: 0:1 — Бейня (89).
Бонусам да трыумфу з’яўляецца пуцёўка ў Юнацкую лігу УЕФА-2025/26. Дарэчы, у гэтым турніры нашы каманды прымуць удзел трэці раз запар.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
ДЫНАМА-МІНСК U18 |
10 |
7 |
1 |
2 |
26-11 |
22 |
Мінск U18 |
10 |
6 |
1 |
3 |
23-16 |
19 |
Акадэмія АБФФ U18 |
10 |
6 |
0 |
4 |
19-10 |
18 |
БАТЭ U18 (Барысаў) |
10 |
5 |
3 |
2 |
19-15 |
18 |
Нёман U18 (Гродна) |
10 |
2 |
1 |
7 |
13-33 |
7 |
Віцебск U18 |
10 |
1 |
0 |
9 |
12-27 |
3 |