У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 9-ГА ТУРА — ВАДЗІМ ПІГАС

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 9-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
У ганаровай адзінадцатцы знайшлося месца для прадстаўніка нашай каманды, якая дома ўзяла верх над "Маладзечнам-2018" — 3:2.
Адзначаным аказаўся Вадзім ПІГАС — запісаў на асабісты рахунак галявы пас.
Для 23-гадовага абаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 8-га).