У МІКІТЫ ДЗЕМЧАНКІ — 100 ГУЛЬНЯЎ ЗА РОДНЫ КЛУБ

Суботні паядынак з "Віцебскам" (2:1) аказаўся для паўабаронцы Мікіты ДЗЕМЧАНКІ юбілейным — 100-м за галоўную каманду "бела-сініх".
Дэбют адбыўся 26 чэрвеня 2019 года, калі выхаванец дынамаўскай Акадэміі выйшаў на замену на 58-й хвіліне выязнога кубкавага супрацьстаяння з "Гранітам".
Вось як выглядае раскладка гульняў па турнірах: чэмпіянат — 66, Кубак — 14, Суперкубак — 2, Ліга чэмпіёнаў — 4, Ліга Еўропы — 5, Ліга канферэнцый — 9.
Віншуем Мікіту з дасягненнем значнай адзнакі!