ТРЫ ПРЫЗЫ — ДЛЯ ТЫХ, ХТО НАБУДЗЕ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ

Наступным супернікам "бела-сініх" у айчыннай найвышэйшай лізе-2025 стане "Маладзечна-2018", з якім належыць пазмагацца ў родных сценах у суботу, 17 мая. Стартавы свісток на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" прагучыць у 19.00.
А ў перапынку сустрэчы заўзятараў чакае традыцыйная актыўнасць — сваіх уладальнікаў знойдуць крутыя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — Winline;
- вялікі мясны бокс ад Hopper.
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку ў намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.