ПЕРШАЯ ЛІГА: ЗГУЛЯЕМ НА МАЯКОЎЦЫ

У чацвер, 8 мая, будзе адкрыта гісторыя супрацьстаянняў моладзевых складаў сталічнага "Дынама" і "Мінска" ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2025. Дэрбі дублёраў пройдзе на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3 і пачнецца ў 19.30. Уваход вольны.
Нашы хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — увесь у чорным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з берасцейцам Андрэем Мінінковым, асістэнтамі якога стануць Павел Мазура і Аляксандр Вашкевіч (абодва — Маладзечна). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Жывая трансляцыя паядынку — на Youtube-канале АБФФ.