ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГОСЦІ ДА "ЧЫГУНАЧНІКАЎ"

У суботу, 24 мая, нашых рэзервістаў чакае выезд на паўднёвы ўсход краіны — у межах 9-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату Беларусі-2025 належыць змагацца з "Лакаматывам". Паядынак адбудзецца на аднаёменным стадыёне (вул. Хмяльніцкага, 29А) і пачнецца ў 17.00. Уваход вольны.
Нашы хлопцы згуляюць у сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзянісам Васкабойным, асіставаць якому будуць Дзяніс Утоўка і Кірыл Някрэвіч. Чацвёрты — Яраслаў Шаціла (Гомель). Інспектар матчу — Уладзімір Русецкі (Рэчыца).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.