ПЕРШАЯ ЛІГА: НАСТУПНЫ СУПЕРНІК — "ЛІДА"

У пятніцу, 16 мая, нашых рэзервістаў чакае паядынак 8-га тура чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне — дамашні з "Лідай". Апаненты пазмагаюцца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 17.00.
Уваход для гледачоў — вольны.
Гаспадары поля згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чорным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Жахоўскім, асіставаць якому будуць Ігар Харытонаў (абодва — Наваполацк) і Вячаслаў Бучкін (Полацк). Чацвёрты суддзя — Уладзімір Русакоў. Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч (абодва — Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.