ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ "СЛОНІМА-2017"

У нядзелю, 1 чэрвеня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пройдзе паядынак другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Нашы рэзервісты пазмагаюцца са "Слонімам-2017" у межах 10-га тура.
Стартавы свісток прагучыць у 19.00. Уваход вольны.
Каманда Вячаслава Гярашчанкі апране белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Іванам Пугачовым са Смалявічаў, асіставаць якому будуць барысаўчане Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Жывая трансляцыя супрацьстаяння дасяжна на Youtube-канале АБФФ.