ПАВЕЛ АПЯЦЁНАК — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "НАФТАНАМ"

У суботу, 31 мая, "бела-сінія" правялі дамашні паядынак 11-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне. І ў вельмі упартай барацьбе ўзялі верх над "Нафтанам" — 1:0.
Пасля фінальнага свістка трэнерскі штаб нашай каманды вызначыў найлепшага гульца сустрэчы, якому потым быў уручаны аб’ёмісты мясны бокс ад надзейнага партнёра мінскага "Дынама" — Hopper.
Лаўры MVP прымерыў 18-гадовы цэнтральны абаронца Павел АПЯЦЁНАК.