Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НІЧЫЯ Ў ПАЯДЫНКУ З "ВОЎКАМІ"

11.05.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 8-га тура

ІСЛАЧ (МІНСКІ Р-Н) — ДЫНАМА-МІНСК — 2:2 (0:1)
МІНСК. 11 мая. Поле з натуральным пакрыццём САКа "Алімпійскі". Пачатак у 16.00. 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Тарасюк, С.Касавец (абодва — Брэст), А.Гецікаў (Гомель).
ІСЛАЧ: Клімовіч, Ціхаміраў, Гуз, Кабееў (Хвашчынскі, 46), Шасцюк (Алалэя, 46), Гоманаў (к), Жураўлёў (Пацко, 46), Булмага, Кавалевіч (Кнышаў, 73), Макаранка, Юдчыц.
Запасныя: Свірскі, Роўда, Радзівонаў, Вераціла, Сталбекаў, Краўчанка.
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Апяцёнак, Бегуноў (к), Калінін, Шаўчэнка, Сілінскі, Дземчанка (Варданян, 82), Цапянкоў (Грачыха, 75), Бакіч (Мякіш, 91+), Малашэвіч.
Запасныя: Шпакоўскі, Калачоў, Гаўрыловіч, Вакуліч, Жачко, Педра Ігар, Джыме.
ГАЛЫ: 0:1 — Пігас (2, пас — Цапянкоў). 1:1 — Бакіч (75, у свае вароты). 1:2 — Бегуноў (80, пас — Малашэвіч). 2:2 — Кнышаў (95+).
На 79-й хвіліне Шаўчэнка не реалізаваў пенальці (Клімовіч парыраваў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Шасцюк (29), Юдчыц (39), Бакіч (80), Гуз (83), Гоманаў (93+), Пацко (95+).