Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗНОЎ УЗЯЛІ ВЕРХ

18.05.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 11-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — АБФФ WU19 (МІНСК) — 4:1 (2:0)
МІНСК. 18 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00. 103 гледача.
СУДДЗІ: М.Шыян, Я.Клімовіч (абодва — Дзяржынск), М.Казак (Зембін).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Манюкова, Тарадуда, Капыша, Ціхамірава (Калюта, 61), Каліноўская (Чарлёнак, 46), Піліпенка (к), Сіняўская (Харашчак, 61), Агбіагбеўха (Вацура, 73), Арцішэўская (Акпе, 46).
Запасныя: Залётава, Вашчук, Гаршкова, Пуцыковіч.
АБФФ WU19: Вяржбіцкая, Барэйка (Шкарадзёнак, 58), Галенка (к) (Кісялевіч, 58), Таранава, Вітман (Якіменка, 36), Хафар, Касіненка (Адамовіч, 77), Марчук, Гузоўская, Драздова (Фадзеева, 77), Міхеенка.
Запасныя: Крупнік, Жарко, Дашкоўская.
ГАЛЫ: 1:0 — Піліпенка (14, пас — Ньёле Нгонья). 2:0 — Піліпенка (24, пас — Сіняўская). 3:0 — Агбіагбеўха (73, пас — Ньёле Нгонья). 3:1 — Шкарадзёнак (74). 4:1 — Вацура (86).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Манюкова (43), Драздова (44).