Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ СВЯТКАВАЛІ ПЕРАМОГУ Ў ВІЦЕБСКУ

13.05.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 10-га тура

ВІЦЕБСК — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:2 (1:2)
ВІЦЕБСК. 13 мая. Поле са штучным пакрыццём ЦСК. Пачатак у 16.00. 30 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Іллюшына, І.Ржауцкі, А.Адзінцова (усе — Магілёў).
ВІЦЕБСК: Конак, Іванова, Сідарчук, Таварэвіч, Дзенісенка, Якушэвіч, Таўкун (Васільева, 83), Ігнаценкава (Белавус, 70), Несцяровіч, Дубень, Янчыленка.
Запасныя: Алёшына, Гірнік, Рачкоўская, Кацэмба, Сярова, Абдулаева.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Гаршкова, Манюкова, Капусціна, Ціхамірава (Окпе, 63; Калюта, 84), Чарлёнак (Каліноўская, 73), Піліпенка (к), Сіняўская (Арцішэўская, 84), Агбіагбеўха, Харашчак (Капыша, 63).
Запасныя: Залётава, Тарадуда, Пуцыковіч, Вацура.
ГАЛЫ: 0:1 — Ціхамірава (25, пас — Капусціна). 0:2 — Ціхамірава (45, пас — Піліпенка). 1:2 — Дубень (46+).