Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ РАЗГРАМІЛІ ГАМЯЛЬЧАНАК

22.05.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 12-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ГОМЕЛЬ — 6:0 (3:0)
МІНСК. 22 мая. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 16.00. 25 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), А.Рудовіч (Мінск), В.Логінава (Віцебск).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Капусціна (Вашчук, 64), Гаршкова, Каліноўская (Тарадуда, 78), Капыша, Калюта, Чарлёнак, Піліпенка (к) (Ціхамірава, 46), Пуцыковіч (Арцішэўская, 78), Агбіагбеўха (Вацура, 46), Акпе.
Запасныя: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Харашчак, Сіняўская.
ГОМЕЛЬ: Мацыяўскас, Паўлава, Петрачэнка (к) (Кулікова, 88), Кузьмянцова, Няберава, Пружына (Бакун, 85), А.Савіцкая, Барсукова, Глушчанка, Рэўт, Радзівіловіч.
Запасныя: Е.Савіцкая, Курбатава.
ГАЛЫ: 1:0 — Калюта (13, пас — Капыша). 2:0 — Чарлёнак (22, пас — Каліноўская). 3:0 — Чарлёнак (37, пас — Калюта). 4:0 — Чарлёнак (62, пас — Ціхамірава). 5:0 — Кузьмянцова (78, у свае вароты, пас — Капыша). 6:0 — Мацыяўскас (83, у свае вароты).