МУСТАФА ДЖЫМЕ МОЖА ЗГУЛЯЦЬ У ДВУХ СПАРЫНГАХ

Нацыянальная зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі ў наступную міжнародную паўзу правядзе кантрольныя матчы з супернікамі з Маўрытаніі (пятніца, 6 чэрвеня) і Судана (панядзелак, 9-га).
Прыняць удзел у спарынгах можа нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ.
Адзначым, што ў гэтым сезоне 21-гадовы футбаліст згуляў у складзе "бела-сініх" сем афіцыйных паядынкаў, забіў тры мячы і аддаў адну выніковую перадачу.