КВІНТЭТ ГУЛЬЦОЎ "ДЫНАМА"-БДУФК — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны на мяжы вясны і лета правядзе заключныя паядынкі адборачнай кампаніі Лігі нацый-2025: у пятніцу, 30 мая, — з фінкамі (намінальна дамашні), у аўторак, 3 чэрвеня, — з венгеркамі (на выездзе).
Падрыхтоўку да гэтых гульняў пачне і квінтэт футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Зарына КАПУСЦІНА, Дар’я МАНЮКОВА, хаўбек Аліна ЧАРЛЁНАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.
Пасля чатырох тураў табліцу групы 3 дывізіёна В узначальваюць сербкі — 10 ачкоў, следам размяшчаюцца прадстаўніцы Фінляндыі — 7, Венгрыі — 3 і Беларусі — 2.