КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ — MVP ГУЛЬНЯВОГА ДНЯ

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага гульца па выніках 7-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Пераможцам намінацыі стаў мінскі дынамавец Кірыл ЦАПЯНКОЎ — адзін з галоўных творцаў дамашняй валявой вікторыі над "Віцебскам" — 2:1.
Крэатыўны паўабаронца на 58-й хвіліне шыкоўным стрэлам метраў з 15 зрабіў лік нічыйным, а на 84-й класнай перадачай адправіў у рэйд Карэна Варданяна, які трапна прабіў у бліжні "ніз" з правай часткі штрафной пляцоўкі.
Віншуем Кірыла з такім індывідуальным прызнаннем!