КАРЭН ВАРДАНЯН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ВІЦЕБСКАМ"

У суботу, 3 мая, "бела-сінія" святкавалі 15-ю запар дамашнюю перамогу ў межах айчыннай найвышэйшай лігі. Гэтым разам адоленым аказаўся "Віцебск" — 2:1, прычым наша каманда саступала па ходу сустрэчы.
Голам цаной у тры ачкі на 84-й хвіліне адзначыўся Карэн ВАРДАНЯН, якога паўгадзінай раней узнялі з лаўкі запасных для ўзманення гульні ў атацы.
21-гадовы нападнік быў прызнаны MVP матчу і атрымаў як узнагароду традыцыйны прыз ад надзейнага партнёра мінскага "Дынама" — Hopper.