ГУЛЬНЯ З "НАФТАНАМ" — НА СТАДЫЁНЕ "ТРАКТАР". ПАЧАТАК У 18.00

Увазе заўзятараў!
Паядынак 11-га тура найвышэйшай лігі чэмпіянату краіны-2025 паміж мінскім "Дынама" і наваполацкім "Нафтанам" прыме СТАДЫЁН "ТРАКТАР" па вул. Ванеева, 3. ПАЧАТАК У 18.00.
Квіткі на матч, якія ўжо былі набыты, дзейнічаюць. Тыя, хто жадае іх вярнуць, павінны звяртацца ў офіс Ticketpro па пр-це Машэрава, 25.
Уладальнікам сезонных абанементаў і тым, хто раней купіў квіткі на гульню, прапануецца займаць любыя вольныя месцы ў сектары 11.
Фота: sputnik.by