Наступны матч Гомель 25 мая (г) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

23.05.2025

У нядзелю, 25 мая, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць чэмпіянатны паядынак 10-га тура — у гасцях з "Гомелем". Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Цэнтральны" (пл. Паўстання, 1). Пачатак у 19.45.

КВІТКІ

Кошт — 12-25 рублёў (для дзяцей да 7 гадоў — уваход вольны, школьнікам пры прад’яўленні суадноснай даведкі — 5 рублёў).

У дзень супрацьстаяння касы арэны адкрыюць у 18.00. Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектары 6-7.

НАДВОР’Е

Паслязаўтра ў горадзе над Сожам будзе воблачна, прагназуецца невялікі дождж. Слупок тэрмометра прагрэецца да адзнакі +16+18 градусаў.

ФОРМА

Нашы хлопцы апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у чырвоным).

СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ

Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віталем Палтаржыцкім (Чэрвень), асістэнтамі якога стануць Юрый Хомчанка (Віцебск) і Сяргей Ніканенка (Заслаўе). Чацвёрты — Сяргей Лабацэвіч (Ветка).

Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).

Дэлегат АБФФ — Андрэй Мішаеў (Мінск).

ТРАНСЛЯЦЫЯ

Жывы эфір — на тэлеканале "Беларусь 5".