"ДЫНАМА-МІНСК" — "ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

У суботу, 3 мая, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць паядынак 7-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — дамашні супраць "Віцебска". Бітва на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пачнецца ў 15.00.
Прапануем заўзятарам паследаваць традыцыйнаму для гульнявых дзён "бела-сініх" у родных сценах рытуалу: азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, якую падрыхтавала прэс-служба дзевяціразовых чэмпіёнаў краіны. На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Яўгена Шаўчэнкі, расказ пра суперніка, склады каманд, цікавая статыстыка.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе прэтэндаваць на атрыманне аднаго з трох прызоў у перапынку сустрэчы.