"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

У суботу, 31 мая, "бела-сінія" волею абставін выкарыстоўваюць у якасці дамашняга стадыён "Трактар" па вул. Ванеева, 3 — менавіта там адбудзецца паядынак з "Нафтанам" у межах 11-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Перад паходам на футбол прапануем азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, якую традыцыйна падрыхтавала прэс-служба мінскага "Дынама". На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр чарнагорскага форварда Душана Бакіча, расказ аб суперніку, склады каманд і шмат цікавай статыстычнай інфармацыі.