"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

Вясновы адрэзак дыстанцыі айчыннай найвышэйшай лігі-2025 наша каманда закрые дамашнім супрацьстаяннем з "Нафтанам" — у суботу, 31 мая.
Зноў звяртаем увагу: гульня адбудзецца на стадыёне "Трактар" (вул. Ванеева, 3). Пачатак у 18.00.
КВІТКІ
Кошт — 6 і 9 рублёў. Купляйце:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку касы ля арэны працуюць з 15.00.
Раней набытыя квіткі будуць дзейснымі. Іх уладальнікі, як і трымальнікі сезонных абанементаў, могуць займаць любыя вольныя месцы ў сектары 11.
Сектары актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 15 і 16, для прыхільнікаў навапалачан выдзелены 6 і 7.
Ільготы даюцца пры прад’яўленні дакументаў:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Уваход адкрыюць за гадзіну да стартавага свістка — у 17.00.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў сталіцы будзе воблачна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +18+20 градусаў.
ФОРМА
Войска Вадзіма Скрыпчанкі выйдзе на поле ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Вячаслаў Наронскі (Гродна).
Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
Дэлегат АБФФ — Віктар Мацюшаў (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".